У Турцыі разбіўся паветраны шар з турыстамі
1- 17.12.2014, 12:49
- 10,315
У цэнтральнай Турцыі разбіўся паветраны шар, на якім рабілі аглядны палёт замежныя турысты.
У выніку таго, што адбылося загінуў грамадзянін Кітая, яшчэ дзевяць чалавек атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе выданне The Daily Sabah.
Шар разбіўся ў горнай мясцовасці непадалёк ад горада Герэмэ (гістарычная вобласць Кападокія). Палёт здзяйснялі турысты з Кітая і Малайзіі, піша Lenta.ru.
Пра прычыны падзення паветранага шара пакуль невядома.
Кападокія славіцца сваім незвычайным ландшафтам, падземнымі гарадамі і высечанымі ў гарах цэрквамі. Адной з найбольш папулярных забаў для турыстаў там з'яўляюцца прагулкі на паветраных шарах.