Куды дзеўся «Крымнаш» пасля падзення рубля? (Відэа)
14- 17.12.2014, 15:43
- 67,371
Настроі расейцаў імкліва змяніліся пасля ўчорашніх навін аб абрынанні рубля.
Пра гэта ў інтэрв'ю (Эспрэса ТБ галоўны рэдактар выдання «Новы Рэгіён» Аляксандр Шчацінін расказаў Еспресо.TV пра настроі расейцаў у сувязі з абрынаннем курсу рубля) заявіў галоўны рэдактар выдання «Новы рэгіён» Аляксандр Шчацінін.
«Ніхто гэтага не чакаў, бо расейцы жылі адчуваннем стабільнасці і нічым асабліва не пераймаліся. А тут раптам такое ўзрушэнне. Я з учорашняга дня гляджу розныя групы і форумы ў інтэрнэце. Расейцы раптам вылезлі ў інтэрнэт і крыюць Пуціна па-ўсякаму. Дзіўна, куды дзеліся стабільнасць і 86%, якія падтрымлівалі прэзідэнта Расеі і скандавалі «Крым - наш». Цяпер у іх зусім іншы настрой», - сказаў ён.
Нагадаем, афіцыйны курс даляра ў Расеі павялічыўся на 10 адсоткаў. Банк Расеі падняў афіцыйны курс даляра на 18 снежня прыкладна на 10 адсоткаў, да 67,78 рубля, паведамляецца на сайце ЦБ. Курс еўра павялічыўся на 8 з лішнім рублёў, да 84,58 рубля. Гэтыя паказчыкі з'яўляюцца новымі гістарычнымі максімумамі. Паводле вынікаў гандлёвай сесіі 16 снежня даляр дадаў 3,5 рубля, а еўра - 6,3 рубля.