Зніклыя жыхарка Гомеля і яе дачка знойдзеныя цэлымі
7- 18.12.2014, 19:56
- 21,790
Тамара Самохіна, якая 16 снежня, узяўшы паўгадовую дачку, сышла з ёй у невядомым накірунку, знайшлася жывой і цэлай.
З дзіцем таксама ўсё ў парадку, паведамляе odsgomel.org.
Здарэнне адбылося два дні таму ў вёсцы Будзішча Гомельскага раёна.
Аб знікненні дачкі і ўнучкі немаўляці ў міліцыю паведаміла мясцовая жыхарка. Яна не выявіла блізкіх пасля таго, як вярнулася з Гомеля і не змагла знайсці іх сама. А званкі на мабільны дачкі заставаліся без адказу.
Як распавёў супрацоўнік крымінальнага вышуку, які займаўся пошукамі, месцазнаходжанне маці і дзіцяці ўстаноўленае падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Атрымаць інфармацыю ўдалося вакольным шляхам - праз кантакты ў Калузе, адкуль прыехала Тамара Самохіна. Яна з'яўляецца грамадзянкай Расеі, мае від на жыхарства ў Беларусі.
Сама жанчына не пакідала межаў вёскі. Матывам ж яе ўчынку сталі праблемы ў сямейных адносінах. Дачка Вікторыя, якая знаходзілася з ёй, была агледжаная лекарам. Медыцынская дапамога не спатрэбілася - дзіця ў парадку.