Для Навальнага просяць 10 гадоў калоніі
3- 19.12.2014, 14:18
- 5,469
Дзяржабвінаваўца ў справе «Іў Рашэ» папрасіў для апазіцыянера Аляксея Навальнага 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Яго брата Алега Навальнага абвінавачанне папрасіла прысудзіць да васьмі гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе BBC.
Раней у пятніцу Замаскварэцкі суд Масквы падоўжыў хатні арышт апазіцыянеру Аляксею Навальнаму да 15 лютага. Браты абвінавачваюцца ў крадзяжы 26 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ-Усход» і яшчэ 4 мільёнаў рублёў у «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі» (каля 500 тысяч даляраў).
Браты Навальныя ўсе абвінавачванні зняпраўджваюць.
У 2013 годзе Аляксей Навальны быў асуджаны на пяць гадоў умоўна за крадзеж у дзяржпрадпрыемства «Кіраўлес». Тады апазіцыянер таксама зняпраўджваў абвінавачванні, заяўляючы, што справа сфабрыкаваная.