Менскае «Дынама» афіцыйна абвясціла аб сыходзе Жураўля
2- 19.12.2014, 15:48
- 3,765
Менскае «Дынама» на сваім афіцыйным сайце абвясціла аб сыходзе Уладзіміра Жураўля з пасады галоўнага трэнера.
Нагадаем, 15 снежня ў спецыяліста завяршыўся кантракт.
«Кіраўніцтва нашага футбольнага клуба хоча выказаць падзяку за працу ў гэтым сезоне ўсяму трэнерскаму штабу «Дынама» і асабіста Уладзіміру Жураўлю. У гэтым годзе былі дасягнутыя пэўныя вынікі, упершыню за 19 гадоў «Дынама» вярнулася ў асноўную стадыю розыгрышу буйнога еўрапейскага футбольнага турніру.
Бліжэйшым часам будзе афіцыйна абвешчана імя новага галоўнага трэнера нашага клуба», - гаворыцца ў паведамленні «Дынама».
Нагадаем, Журавель узначаліў сталічны клуб у канцы мінулага года. З клубам беларускі трэнер заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату Беларусі і вывеў каманду ў групавую стадыю Лігі Еўропы, піша by.tribuna.com.
Чакаецца, што чэшскі спецыяліст Душан Угрын-малодшы стане новым трэнерам.