Гендырэктар «Барысаўдрэва» прысуджаны да трох гадоў калоніі
28- 20.12.2014, 12:33
- 18,211
Такую пастанову аб гучнай справе ў суботу вынес Менскі абласны суд.
Генеральны дырэктар «Барысаўдрэва» Уладзімір Мальцаў прысуджаны да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Уладзіміра Мальцава прызналі вінаватым паводле часткі 3 артыкула 424 КК «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» і прысудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Нагадаем, крымінальная справа разглядалася з верасня. Мальцава абвінавацілі ў лабіяванні інтарэсаў турэцкай кампаніі Берсэй, якая паставіла на прадпрыемства абсталяванне. Гендырэктар запэўніваў: тэндэр туркі здабылі законна, вынікі конкурсу правяраліся і парушэнняў не знайшлі. Спачатку пракурор абвінаваціў 42-гадовага Мальцава ў «эгаістычным паразітаванні службовых паўнамоцтваў», а ў снежні выставіў новае абвінавачанне і ўжо яму зачытаў: «Ён імкнуўся прыхарашыць рэчаіснасць, кіруючыся кар'ерызмам і імкненнем зарэкамендаваць сябе правільным і паспяховым кіраўніком».
Мальцаў віны не прызнаў, не раз звяртаў увагу суд на тое, што ўсе ягоныя дзеянні былі ўзгоднены з высокімі чыноўнікамі, а мадэрнізацыя на заводзе пачалася за доўга да ягонага прыходу.