Фотафакт: Зімовы крызіс Пуціна
5- 20.12.2014, 18:06
- 31,006
Прэзідэнта РФ у Санкт-Пецярбургу "павіншавалі" з Днём чэкіста.
"Актывісты віншуюць чэкістаў са святам і нагадваюць пра іхнія "заслугі" перад Расеяй: Крызіс, міжнародная ізаляцыя", - сказана ў паведамленні ў Twitter РПР-Парнас.
На плакаце-расцяжцы напісана "Крызіс! Непазбежны! Зімовы! Твой", паведамляе obozrevatel.com.
Такім чынам актывісты абыгралі слоган Зімовых Алімпійскіх Гульняў-2014, якія прайшлі ў лютым у Сочы пад дэвізам "Гарачыя. Зімовыя. Твае" і суправаджаліся шэрагам карупцыйных скандалаў падчас падрыхтоўкі да іх.
Акрамя таго, хэштэгамі на плакаце згадваецца анексія Расейскай Федэрацыяй украінскага паўвострава Крым, фальсіфікацыі на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Расеі і намаляваны падаючы самалёт Boeing-777, які быў збіты на ўсходзе Украіны 17 ліпеня.