«Белнафтахім» распавёў, калі чакаць павышэння коштаў на бензін
18- 20.12.2014, 18:52
- 33,259
Уведзены валютны збор у памеры 30% нібыта не адаб'ецца на кошце бензіну і дызельнага паліва на беларускім рынку.
Пра гэта заявіў сёння журналістам у Савеце Міністраў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, паведамляе карэспандэнт БелТА.
"30-адсодкавы збор не распаўсюджваецца на закупкі нафты, адпаведна цэны на нафтапрадукты застаюцца на тым жа ўзроўні, які мы з вамі сёння бачым", - сказаў кіраўнік канцэрна.
Адказваючы на пытанне, калі можа адбыцца чарговае павышэнне коштаў на бензін і дызпаліва, якія ў кастрычніку былі прывязаныя да даляра, Ігар Ляшэнка сказаў: "Гэта адбудзецца па меры таго, як гэтая неабходнасць узнікне".
Як паведамлялася, 19 снежня Нацбанк Беларусі заявіў аб часовым увядзенні 30-адсодкавага збору пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Такая пастанова прынятая з улікам узрослага попыту на даляры і еўра на ўнутраным валютным рынку. Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне - у выглядзе камісіі ў банках. Выплачаныя сродкі накіруюць у бюджэт. Акрамя таго, усе буйныя беларускія банкі ўводзяць тэрміновы гарантаваны ашчадны ўклад з механізмам індэксацыі рублёвых зберажэнняў пры змене абменнага курсу беларускага рубля.