Прагноз надвор'я на заўтра: мокры снег і туман
- 21.12.2014, 13:47
- 5,012
У Беларусі 22 снежня будзе воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца мокры снег, удзень па захадзе - з дажджом. Месцамі магчымы слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты, удзень па захадзе месцамі магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.