Расея стварае ў Крыме вайскова-марскую базу
16- 21.12.2014, 16:24
- 16,905
У складзе Чарнаморскага флоту ВМФ Расеі ўзноўлены або створаны нанова шэраг камандных структур.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік штаба Чарнаморскага флоту. У склад новага аб'яднання, штаб якога размешчаны ў Севастопалі, будуць уключаныя злучэнні вартавых і патрульных караблёў, тральшчыкаў і іншых сіл, прызначаных для аховы тэрытарыяльных вод і ўзбярэжжа, паведамляе ТАСС.
"Штаб аб'яднання знаходзіцца ў Севастопалі, у тым месцы, дзе да 19 сакавіка знаходзіўся штаб ВМС Украіны", - заявіў прадстаўнік ВМФ.
Чарнаморскі флот ВМФ Расеі ў Крыме прадстаўлены Крымскай ВМБ, раней якая дзейнічала ў складзе Чарнаморскага флоту з 1976 па 1996 гады, 30-ай дывізіяй надводных караблёў, якая пасля папаўнення новымі фрэгатамі ў 2015-16 гадах павінная стаць галоўнай ударнай сілай ЧФ РФ, а таксама 126-ай асобнай брыгадай берагавой абароны ў Перавальным (на аснове 36-й брыгады вайскова-марскіх сіл Украіны) і асобнай ракетнай брыгадай берагавых войскаў у Севастопалі.
Акрамя таго, Расея гэтым летам сфарміравала ў Крыме 8-ы артылерыйскі полк берагавых войскаў, абсталяваны самаходнымі гаўбіцамі Мста-З, рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню Тарнада-Г і цяжкімі процітанкавымі ракетнымі комплексамі Хрызантэма, агульным лікам больш за 60.
У склад наземных сіл Чарнаморскага флоту Расеі ў Крыме таксама ўваходзяць 810-я асобная брыгада марской пяхоты ў Севастопалі, і 501-ы асобны батальён марской пяхоты ў Феадосіі (створаны летам 2014 шляхам зліцця 501-га і 1-га батальёнаў марской пяхоты ВМС Украіны ), а таксама часткі СПА, інжынерныя, хімічныя і іншыя падраздзяленні.