Серб Любіша Ранковіч стане трэнерам ФК «Дынама-Менск»
1- 21.12.2014, 17:48
- 3,598
41-гадовы Любіша Ранковіч будзе выконваць функцыі трэнера-селекцыянера ў менскім «Дынама».
Як паведамляе «Blic», да гэтага сербскі спецыяліст займаў аналагічную пасаду ў Бялградскім «Партызане», дзе працаваў разам з Вукам Рашовічам, які нядаўна заняў пасаду спартыўнага дырэктара ў стане віцэ-чэмпіёна Беларусі.
У штабе Уладзіміра Жураўля ролю трэнера-селекцыянера выконваў Ігар Гурыновіч.