Дагавор ААН аб гандлі зброяй увайшоў у дзеянне
- 24.12.2014, 9:48
- 4,227
Дагавор павінен дапамагчы прадухіліць трапленне зброі злачынцам
Першы ў гісторыі міжнародны дагавор, які рэгламентуе гандаль зброяй, уваходзіць у дзеянне ў сераду.
Летась дакумент быў ухвалены на Генасамблеі ААН, паведамляе BBC.
Прыхільнікі прыняцця дамовы заяўляюць, што ён дапаможа прадухіліць трапленне зброі ў рукі злачынцаў і парушальнікаў правоў чалавека.
Дагавор быў падпісаны прадстаўнікамі 130 краін, аднак дагэтуль ратыфікаваны толькі паловай з іх.
Тры краіны прагаласавалі супраць прыняцця дакумента: Іран, Сірыя і Паўночная Карэя. 23 краіны, уключаючы Расею і Кітай, устрымаліся.
Штогадовы абарот глабальнага рынку ўзбраенняў складае блізу 85 млрд даляраў.