Сбербанк РФ павысіў стаўкі на крэдыты і крэдытныя карткі
- 24.12.2014, 16:59
- 4,565
Сбербанк Расеі павысіў стаўкі на спажывецкія крэдыты і крэдытныя карткі на 6,0-10,9 адсоткавага пункта.
Стаўкі на крэдыты гатоўкай для фізічных асоб, якія не атрымліваюць пенсію або заробак на рахунак, адкрыты ў Сбербанку, выраслі з 20,5 - 25,5% да 27,5 - 35,5%, перадае BBC.
Стаўкі на крэдытныя карткі ўстаноўленыя ў межах 25,9-33,9% гадавых у рублях.
23 снежня Сбербанк абвясціў аб павышэнні ставак на ўжо ўхваленыя, але не выдадзеныя гіпатэчныя крэдыты.
У сярэднім крэдыты падаражэюць на два адсоткавыя пункты. Акрамя таго, банк часова не прымае заяўкі на некаторыя тыпы гіпатэчнага крэдытавання і аўтакрэдытавання.