БЧ скарачае 100 супрацоўнікаў у Гомелі?
10- 24.12.2014, 17:52
- 11,913
Гомельскі вагонны ўчастак Беларускай чыгункі рыхтуецца да «аптымізацыі» паводле даручэння Лукашэнкі.
Пра гэта charter97.org паведамляе чытач з Гомеля.
«На гомельскім вагонным участку Беларускай чыгункі збіраюцца скараціць ля ста работнікаў у сувязі з аптымізацыяй, абвешчанай асабіста Лукашэнкам і Мясніковічам, які давёў яму паказчык аб прадукцыйнасці працы. Скарачаецца колькасць аб'ёмаў працы - і людзі апынуцца на вуліцы. Работнікаў ужо папярэдзілі аб скарачэнні. У спіс патрапяць розныя катэгорыі работнікаў, у тым ліку і з адміністрацыі, хоць гэта, вядома, ва ўсіх пад сумневам. Горш справы ідуць яшчэ і таму, што амаль на ўсіх прадпрыемствах Гомеля ўзніклі вялікія цяжкасці, і ўладкавацца на іншыя прадпрыемствы магчымасці няма. Непрафесійнае эканамічнае кіраванне краінай даводзіць да ўзнікнення цэлых войскаў беспрацоўных. Настрой у калектыве вельмі дрэнны, думаю, што магчымы хуткі выбух з трывожнымі наступствамі», - піша ён.
Рэдакцыя charter97.org звярнулася за каментаром да прэс-сакратара Беларускай чыгункі Андрэя Баравога, які інфармацыю катэгарычна зняпраўдзіў.
«Вас увялі ў зман. Ніякіх скарачэнняў няма і не плануецца», - сказаў ён.
Нагадаем, у краіне ўжо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох-і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў і аб іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.