13 лiстапада 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыя атрымае ад Расеі новыя комплексы С-300

13
Сірыя атрымае ад Расеі новыя комплексы С-300

Масква паставіць сучасныя сродкі СПА і іншую зброю, каб дапамагчы рэжыму Асада ў барацьбе з паўстанцамі.

Звязаная з «Хезбалой» ліванская газета паведаміла, што зброя прызначаная для падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у грамадзянскай вайне. Два тыдні таму замежныя крыніцы паведамілі, што Ізраіль разбамбаваў склад з расейскай зброяй на ўскраіне Дамаска, піша ізраільскае выданне NRG (пераклад — Иносми.ру).

Газета «Аль-Ахбар» паведаміла, што рэжым Асада атрымаў расейскую і іншую зброю для выкарыстання ў грамадзянскай вайне. Паводле версіі звязанага з групоўкай «Хезбалы» выдання, зброя да гэтага часу не дэманстравалася, каб не выкрыць наяўнасць гэтых узбраенняў перад Ізраілем.

Невядома, калі менавіта паступіла зброя ў Сірыю. Але тры тыдні таму дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Валідам Муалемам наведала Маскву і атрымала абяцанне аб выкананні паставак комплексаў С-300, якія лічацца зброяй, здольнай змяніць баланс сіл у рэгіёне.

У той жа час газета «Аль-Ватан» паведаміла са спасылкай на заходнія дыпламатычныя крыніцы, што «расейскі бок паабяцаў сірыйскай дэлегацыі працягваць падтрымліваць рэжым Асада ва ўсіх абласцях, уключаючы вайсковую, у тым ліку і ў яго барацьбе супраць тэрарыстаў унутры краіны». Расейскае кіраўніцтва «дало зразумець сірыйцам, што Масква паставіць сучасныя сродкі СПА і іншую зброю, каб дапамагчы рэжыму ў барацьбе з тэрорам».

Два тыдні таму ліванскія СМІ паведамілі, што Ізраіль разбамбаваў склад ракет на ўскраіне Дамаска. Замежныя крыніцы, якіх цытавалі арабскія інтэрнэт-сайты, заявілі, што мэтай удару было знішчэнне ракет С-300, якія прыбылі ў Дамаск з Масквы. Дакладнасць паведамлення невядомая, незразумела таксама, ці сапраўды ў Сірыю прыбыла гэта зброя, але пасля здарэння Расея запатрабавала ад Ізраіля тлумачэнняў.

Да таго ж, на наступны дзень пасля атакі сірыйскія крыніцы паведамілі газеце «Аль-Кудс аль-Арабі», што два ўдары па паўночна-заходнім раёне Дамаска былі накіраваныя на склады расейскіх ракет. З гэтага паведамлення, ракеты прызначаліся для групоўкі «Хезбала». Крыніцы паведамілі, што аэрадром «Альдзімас», які таксама падвергнуўся бамбардзіроўцы, знаходзіцца паблізу ліванскай мяжы, і на ім ёсць склады з зенітнымі ракетамі расейскай вытворчасці, нядаўна дастаўленымі ў Сірыю. Ізраіль выступіў з адпрэчаннем.

Сірыйскія СМІ паведамілі нядаўна, што ізраільскі беспілотны лятальны апарат упаў у раёне Кунейтры на Галанскіх вышынях. Паводле гэтых звестак, БПЛА праляцеў над адной з вёсак і разбіўся. Няясна, з якой прычыны ён упаў. У Кунейтры ідуць жорсткія баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі, у тым ліку, баевікамі «Аль-Каіды».

На днях Дамаск наведаў спікер іранскага парламента Алі Ларыджані. Ён заявіў, што Сірыя адыгрывае важную ролю «ў барацьбе супраць Ізраіля». Ён падкрэсліў, што прычына гэтага крызісу ў «супраціве Сірыі Ізраілю», і сказаў, што з гэтай прычыны Тэгеран падтрымлівае Дамаск. Ларыджані таксама дазволіў сабе рэзкую крытычную заўвагу з нагоды сірыйскага рэжыму, адзначыўшы, што «былі дапушчаныя памылкі», але тут жа дадаў, што «ў дэмакратычным ладзе памылкі нельга выпраўляць зброяй».

На фоне візіту ў Сірыю высокапастаўленага іранскага чыноўніка газета «Аль-Ахбар» паведаміла, што Масква і Тэгеран узмацнілі падтрымку Дамаска і адкрылі крэдытныя лініі сірыйскаму рэжыму ў памеры каля мільярдаў даляраў. Іран адкрыў лінію на 4,5 мільярда даляраў, а Масква - на адзін мільярд даляраў, а таксама на бензін на суму 500 мільёнаў даляраў, на муку - 400 мільёнаў даляраў.

Сірыйскі генерал, які жыве ў Парыжы з тых часоў, як у 2012 дэзерціраваў з войска Асада, сказаў у інтэрв'ю Wall Street Journal, што Башар Асад прадаў Сірыю Ірану. «Башар ніколі не праводзіў сур'ёзных рэформаў, ён палічыў за лепшае разбурыць краіну, чым паступіцца ўладай», - сказаў Манаф Тлас.

У артыкуле разглядаецца выбух у Дамаску, які адбыўся 18 ліпеня 2012 г., калі загінулі чацвёра высокапастаўленых кіраўнікоў сірыйскага рэжыму, уключаючы зяця прэзідэнта Асіфа Шаўката. Паводле новых звестак, гэты тэракт мог быць унутранай справай з мэтай прымусіць замаўчаць прыхільнікаў апазіцыі сярод кіруючых колаў. Манаф Тлас, уцякач з Сірыі за некалькі тыдняў да здарэння, мяркуе, што рэжым Асада датычны да выбуху. З ягоных слоў, Шаўкат падтрымліваў перамовы з апазіцыяй, насуперак думцы прэзідэнта.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках