Фонд Міру не верыць у беларускую «стабільнасць»
2- 29.12.2014, 11:56
- 6,068
Амерыканскі Фонд Міру (Fund for Peace) змясціў Беларусь у групу краін з «высокім узроўнем небяспекі» дзяржаве.
Гэта вынікае са штогадовага індэкса пагрозы распаду дзяржавы (Fragile States Index), піша АФН.
Індэкс разлічваецца на базе інфармацыі з адкрытых крыніц з улікам ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека, якасці публічных паслуг, размеркавання багаццяў і колькасці бежанцаў у розных краінах свету.
У рэйтынгу з 178 Беларусь апынулася на 90 месцы, абагнаўшы па стабільнасці Расею і Малдову, але саступіўшы пры гэтым Украіне (чым вышэй месца ў рэйтынгу, тым больш пагроз для дзяржавы).
На апошнім, самым ганаровым месцы, у 4-ы раз запар апынулася Фінляндыя. У групу «ўстойлівых дзяржаў» патрапілі Швейцарыя, Новая Зеландыя, Аўстралія, Канада, Аўстрыя.
Самай нестабільнай дзяржавай свету складальнікі рэйтынгу назвалі Паўднёвы Судан. Раней гэтую пазіцыю цягам шасці гадоў утрымлівала Самалі.