У Крыме без электрычнасці засталіся некалькі гарадоў
15- 3.12.2014, 11:08
- 19,658
Электрычнасць, прынамсі, прапала ў Еўпаторыі і Сімферопалі.
У сераду раніцай, 3 снежня, у Крыме без электраэнэргіі застаўся шэраг гарадоў, у тым ліку Сімферопаль і Еўпаторыя, паведамляе «Крым.Реалии».
У Сімферопалі без святла раніцай засталіся раёны Залесскай, Ак-мячэці, Цэнтральнага рынку і Матэ Залкі. Таксама былі адключэнні ў раёне Свабоды.
Аб адсутнасці электрычнасці паведамляюць і жыхары Еўпаторыі.
У «Крымэнэрга» сцвярджаюць, што адключэнні звязаныя з аварыйнай сітуацыяй ва Украіне.
Міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан не выключыў, што Украіна спыніць пастаўкі электрычнасці ў Крым, калі «ўлады» паўвыспы не знізяць яе спажыванне.
26 лістапада ў Крыме пачалося кароткачасовае адключэнне электрычнасці праз дэфіцыт паставак з Украіны. Паводле звестак кампаніі «ДТЭК Крымэнерго», з чатырох высакавольтных ліній, якімі злучаныя Крым і мацерыковая Украіна, у працы засталася толькі адна.