У Чэрыкаве КДБ затрымаў начальніка камунальнага прадпрыемства
15- 3.12.2014, 12:12
- 11,717
Начальнік камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Чэрыкаўская ПМК-280» затрыманы ў падазрэнні ў карупцыйным злачынстве.
Інфармацыю аб затрыманні БелаПАН пацвердзіў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх. З ягоных слоў, падазраваны ў карупцыйным злачынстве быў узяты з доказамі злачынства. У дачыненні да яго абраная мера стрымання - утрыманне пад вартай.
У інтарэсах расследавання дадатковая інфармацыя ў гэтай справе пакуль не распаўсюджваецца, адзначыў Стрэх.