Афіцыйны прафсаюз «Беларуськалія» збірае грошы для «Наваросіі»
89- 3.12.2014, 16:30
- 49,772
Акцыю дапамогі «абаронцам Данбаса» наважыў правесці афіцыйны прафсаюз «Беларуськалія».
Беларускіх шахцёраў просяць дапамагчы берцамі, цёплай формай, камуфляванымі футболкамі, цяльняшкамі і спальнікамі, паведамляе «Радыё Свабода».
Як паведаміў старшыня прафсаюза Ігар Навумовіч, да іх звярнуўся беларускі філіял расейскага фонду «Сваіх не кідаюць», які «акрэдытаваны ў Менску». Прафсаюз абмеркаваў гэты зварот на сходзе і наважыў арганізаваць акцыю дапамогі.
Сярод спісу рэчаў, якія збірае Фонд дапамогі, - прыцэлы начнога бачання, далямеры, цеплавізары, амуніцыя.