2 траўня 2024, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Алімпійскі танец» амерыканскай саначніцы стаў хітом

14

Незалежна ад выніку спаборніцтваў, можна сказаць, што адной з гераінь Алімпіяды стала амерыканская саначніца Кейт Хансэн.

У Інтэрнэце набірае папулярнасць ролік, на якім спартсменка, слухаючы музыку ў навушніках, танчыць. Кейт Хансен зладзіла міні-дыскатэку проста падчас спаборніцтваў, у перапынках паміж першай і другой спробамі.

Танец спартсменкі раскрытыкаваў каментатар канала NBC Данкан Кэнэдзі, які ў мінулым з'яўляўся прафесійным спартсменам і першым амерыканскім саначнікам, які перамог на адным з этапаў Кубка свету. Паводле яго слоў, ладзіць танцы падчас спаборніцтваў непрафесійна, так могуць размінацца спартсмены, якія не прэтэндуюць на медалі, піша Lenta.ru.

Сама Кейт Хансэн пасля свайго выступлення распавяла NВС, што яна рыхтавалася да другога заезду, слухаючы Бейонсе. Пры гэтым спартсменка дадала, што яе ніколькі не бянтэжыць, што яе танец можа хтосьці ўбачыць. У кваліфікацыі Хансэн паказала 10 вынік. А вось ролік на YouTube за суткі паглядзелі больш за 80 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках