2 траўня 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанскія ўкладчыкі страцілі пятую частку зберажэнняў за дзень

15
Казахстанскія ўкладчыкі страцілі пятую частку зберажэнняў за дзень

Страты ўкладчыкаў казахстанскіх банкаў ад праведзенай дэвальвацыі мясцовай валюты склалі 1,263 трыльёна тэнге.

Пра гэта паведамляе часопіс «Миллионер». Як паказвае выданне, на канец 2013 года аб'ём дэпазітаў у банках Казахстана складаў 6,317 трыльёна тэнге, а 11 лютага гэтая сума скарацілася на 20 адсоткаў.

Па падліках іншага казахстанскага выдання, «Мегаполис», страты жыхароў рэспублікі ад дэвальвацыі склалі 333 трыльёна тэнге, піша Lenta.ru.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Казахстан», раніцай 12 лютага каля будынка Нацыянальнага банка ў Алматы пачаўся мітынг, удзельнікі якога запатрабавалі адстаўкі кіраўніка рэгулятара Кайрата Кялімбетава. Партал total.kz прыводзіць словы кіраўніка грамадскай арганізацыі «Саюз мусульман Казахстана» Мурата Тэлібекава, які заявіў, што сітуацыю, якая склалася, можна назваць «казахскім апакаліпсісам».

У сваю чаргу, сам Кялімбетаў, кажучы аб закліках насельніцтва да сваёй адстаўкі, заявіў, што яго працадаўцам з'яўляецца кіраўнік дзяржавы. Каментуючы дэвальвацыю, праведзеную Нацбанкам, ён назваў яе вельмі эфектыўнай мерай, закліканай даць дадатковы імпульс развіццю эканомікі краіны, а таксама павышэнню яе канкурэнтаздольнасці. Кялімбетаў таксама параіў насельніцтву захоўваць свае зберажэнні ў нацыянальнай валюце, адзначыўшы, што сам так і паступае.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках