Рэйсавы аўтобус загарэўся пад Веткай
4- 12.02.2014, 10:54
- 5,769
Сёння раніцай на выездзе з горада Ветка загарэўся маторны адсек рэйсавага пасажырскага аўтобуса.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.
У момант узгарання ў салоне аўтобуса знаходзіліся 15 пасажыраў. Сітуацыя ўскладнілася тым, што ў выніку пажару дзверы аўтобуса апынуліся заблакаванымі. Звонку на дапамогу пасажырам прыйшоў супрацоўнік МНС, які ехаў на асабістым аўтамабілі на працу. Сумеснымі намаганнямі ўдалося разбіць бакавыя вокны і эвакуяваць усіх людзей, якія знаходзіліся ў салоне. Ніхто не пацярпеў.
У цяперашні час спецыяльныя службы вывучаюць прычыны здарэння. Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік з-за кароткага замыкання электраправодкі.