2 траўня 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводкі падбіраюцца да Лондана (Відэа)

Цяжкая сітуацыя складваецца ў шэрагу раёнаў Велікабрытаніі, якія пакутуюць ад моцных паводак.

Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны Дэвіда Кэмерана, які з-за стыхійнага бедства вымушаны быў адмяніць свой візіт на Блізкі Усход, становішча на поўдні Англіі і ва Уэльсе ў бліжэйшы час будзе толькі пагаршацца. З-за дажджоў, якія не спыняліся са снежня, там затоплена каля 10 тысяч дамоў, тысячы мясцовых жыхароў эвакуяваныя, паведамляе Euronews.

«Каналізацыю прарвала, і цяпер каналізацыйную ваду можна ўбачыць і панюхаць паўсюль - нават у мяне на кухні, кажа жыхар графства Мідлсэкс. - Я спрабую яе адпампаваць, а яна зноў паступае. Я тут жыву чатыры гады, а мой сусед - ужо дваццаць. Ён кажа, што за дваццаць гадоў такога яшчэ не бачыў».

Спачатку галоўным раёнам паводкі было графства Сомерсэт на паўднёвым захадзе Англіі, але ў апошні час паводка пачалася і на рацэ Тэмза, якая таксама выходзіць з берагоў.

«Людзі сваімі дзеяннямі толькі пагаршаюць сітуацыю, - кажа жыхар затопленага гарадка. - Яны, часам, не звяртаюць увагі на знакі аб тым, што дарогі зачыненыя. З-за гэтага яны нават губляюць свае аўтамабілі. А калі яны праязджаюць міма, узровень вады ў нас падымаецца яшчэ на некалькі цаляў».

У ахопленыя паводкай раёны накіраваныя вайскоўцы. Яны дапамагаюць мясцовым жыхарам і выратавальнікам узводзіць загароды з мяшкоў з пяском, дастаўляюць у аддаленыя населеныя пункты прадукты, а таксама пры неабходнасці эвакуююць людзей.

«Паліцыя тут і ў суседнім графстве абвясціла аб вялікіх зонах бедства, - перадае з Англіі карэспандэнт канала. - Чыноўнікі кажуць, што яны раней ніколі не рабілі папярэджанняў аб такіх сур'ёзных паводках. У некаторых раёнах колькасць ападкаў у два разы перавысіла сярэднямесячную норму. Па афіцыйных дадзеных - гэта самы вільготны пачатак года за 250 гадоў. Сіноптыкі кажуць, што вада працягне прыбываць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках