2 траўня 2024, Чацвер, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты»: Павышэнне мінімалкі спрыяе ўтрыманству

38
«Дэпутаты»: Павышэнне мінімалкі спрыяе ўтрыманству

У «палаце прадстаўнікоў» патлумачылі, чаму ў краіне не варта павышаць пенсіі і зарплаты.

Актывісты прафсаюза РЭП атрымалі адказ на калектыўны зварот жыхароў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна з прапановай устанавіць на заканадаўчым узроўні абавязацельствы па выплаце пенсіянерам і інвалідам мінімальнай пенсіі ў памеры 3,5 млн рублёў з улікам індэксацыі, піша praca-by.info.

У лісце за подпісам старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльнай абароне Уладзіміра Васіленкі гаворыцца, што «дэпутаты» не бачаць падстаў для такога рашэння.

Ён нагадаў, што фінансавую аснову пенсійнай сістэмы складаюць адлічэнні з фонду заработнай платы занятых у эканоміцы. Індэксацыя памераў пенсій праводзіцца з улікам тэмпаў росту даходаў работнікаў.

«Што да самых нізкіх пенсій, то яны пераглядаюцца ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму, які ўлічвае рост спажывецкіх коштаў», - адзначаецца ў лісце, які прыйшоў з «палаты прадстаўнікоў».

У дакуменце звяртае на сябе ўвагу не толькі факт адмовы ў павышэнні мінімальных пенсій, але і эмацыйная рэакцыя дэпутатаў на ініцыятывы незалежнага прафсаюзу.

У прыватнасці, у лісце адзначаецца:

«Вашы папярэднія прапановы па павышэнні памеру мінімальнай заработнай платы з'яўляюцца ў меншай ступені супярэчлівымі ў адносінах да прапаноў, выкладзеных у цяперашнім звароце, і спрыяюць развіццю ўтрыманскіх настрояў».

Лідар баранавіцкай ячэйкі прафсаюза РЭП Рыгор Грык катэгарычна не згодны з ацэнкай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

«Калі мы з актывістамі прафсаюза РЭП збіралі подпісы пенсіянераў і інвалідаў на прыпынках, каля крам і ў кватэрах, то ўбачылі, што многія з іх плачуць ад бяссілля і безвыходнасці. На пенсіі, якія яны атрымліваюць, хворым і нямоглым практычна немагчыма пражыць. А нашы дэпутаты не бачаць гэтага. Будзем думаць, што далей распачаць, будзем нагадваць парламентарам пра простых грамадзян», - сказаў Рыгор Грык.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках