На Грушэўскага прыйшлі фальшывыя «салдацкія маці»
19- 12.02.2014, 15:55
- 19,441
Жанчыны назваліся маці салдат і спрабавалі разабраць барыкады.
Сярод «салдацкіх маці», якія спрабавалі разабраць барыкады на вуліцы Грушэўскага 11 лютага, былі заўважаныя дэпутат ад Партыі рэгіёнаў і маладая дзяўчына.
Пра гэта паведаміў лідар моладзевага крыла партыі УДАР Дзмітрый Белацаркавец, піша obozrevatel.com.
«Скандальна вядомая сваімі рэйдэрскімі захопамі кватэр у Севастопалі і арганізацыяй правакацый, арганізацыяй праплочанага антымайдана, дэпутат Партыі рэгіёнаў і гарсавета Ніна Пруднікава… Вырашыла, што мала для яе запятнанай рэпутацыі, і выставіла сябе «Салдацкай маці», - напісаў ударавец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Пруднікавай ёсць толькі дочкі, якіх «яна прапісала ў захопленых кватэрах».
«Асабліва спадабалася дзяўчынка ззаду, такая маладая, а ўжо «Солдатська Маці», - з іроніяй дадаў Белацаркавец.
Раней паведамлялася, у Кіеве на вул. Грушэўскага ў буфернай зоне паміж мітынгоўцамі і кардонам міліцыі пратэстоўцы ўсталявалі драўляныя крыжы, імітуючы могілкі.
Каля 20 жанчын рознага ўзросту ў футболках з надпісам «Салдацкія маці» прыбралі ўсе крыжы і паспрабавалі разабраць барыкады.