2 траўня 2024, Чацвер, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Заява амбасадара Ізраіля безадказная

5
Раман Якаўлеўскі: Заява амбасадара Ізраіля безадказная

Цяжка паверыць, што яго словы з'яўляюцца афіцыйным меркаваннем кіраўніцтва Ізраіля.

Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org заяву амбасадара Іосіфа Шагала аб тым, што беларускія палітвязні з'яўляюцца крымінальнікамі.

«Гэта не першае яго выказванне падобнага роду, і наўрад ці можна сказаць, што яно стаіць у агульным шэрагу выказванняў яго калег па дыпламатычнаму корпусе і ўзгадняецца з іх танальнасцю. Нярэдка такія арыгінальныя і смелыя выказванні некаторыя амбасадары дазваляюць сабе рабіць перад сваім ад'ездам дадому і магчымымі пераменамі ў працоўнай біяграфіі», - адзначыў ён.

На думку палітаглядальніка, акцэнт ізраільскага амбасадара на тое, што ўсё гэта ініцыюе Польшча, можа мець вельмі непажаданыя і негатыўныя наступствы для двухбаковых адносінаў яго краіны з Варшавай.

«З улікам таго, што гэта сказаў амбасадар, польскі бок можа запатрабаваць нейкія афіцыйныя тлумачэнні такіх выказванняў ізраільскага амбасадара пра яе роль у беларускіх справах. І я б сказаў, што з яго вуснаў такая заява гучыць безадказна. Бо ніхто не хавае, што Польшча з'яўляецца флагманам у адносінах ЕЗ з афіцыйным Менскам, але я нагадаю, што гэта не толькі яе пазіцыя, і яна як сябра Еўразвяза выказвае пазіцыю ўсяго ЕЗ», - падкрэсліў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, амбасадар Ізраіля Іосіф Шагал назваў беларускіх палітвязняў крымінальнікамі і параўнаў іх з палестынскімі экстрэмістамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках