2 траўня 2024, Чацвер, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Магілёва падаў у суд на аўтапарк за спазненне аўтобуса

33
Жыхар Магілёва падаў у суд на аўтапарк за спазненне аўтобуса

Шкода ў 10 тысяч рублёў, якія жыхар Магілёва Аляксандр Хамратаў патрабаваў з аўтобуснага парка №1, сплачаная яму не будзе.

Такі вердыкт калегіі аблсуда.

Парушэнне сваіх правоў і прычыненне шкоды Хамратаў угледзеў у зрыве графіка руху магілёўскага аўтобуса №24, які 10 чэрвеня 2013 года не прыйшоў у пазначаны час (15.14) на канчатковы прыпынак «Вуліца Каштанавая», а 11 чэрвеня 2013 адправіўся з яе на некалькі хвілін раней. Пазоўнік запатрабаваў ад аўтапарка сплаціць 10 тысяч рублёў, выдаткаваныя на маршрутку, а таксама прасіў суд вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас кіраўніцтва аўтобуснага парка, піша БелаПАН.

Прыватнае вызначэнне ў адрас аўтапарка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Жанна Пушкіна вынесла 18 лістапада 2013, але ў сплаце шкоды Хамратаву адмовіла.

«Пры разглядзе касацыйнай скаргі абласныя суддзі заявілі, што я не падаў суду першай інстанцыі доказаў аб укладанні дамовы з аўтобусным паркам на перавозку сябе. Аднак пры разглядзе пазову ў Кастрычніцкім судзе суддзя Пушкіна праігнаравала маю заяву, што я магу даць праязны на праезд у гарадскім аўтобусе. Сам праязны я прыкладаў і сёння пры касацыйным абскарджанні ў якасці доваду пагаднення, але і гэта не было ўзятае пад увагу», - сказаў Хамратаў.

Ён адзначыў, што суддзя Пушкіна вынесла пастанову аб патрэбе аплачваць у гэтым выпадку дзяржмыту пры падачы касацыі. «Калегія прызнала правамерным маё патрабаванне аб вызваленні ад выплаты дзяржмыты ў адпаведнасці з законам аб правах спажыўца», - дадаў Хамратаў.

Ён збіраецца абскардзіць пастанову калегіі Магілёўскага абласнога суда ў наглядным парадку, а затым пры неабходнасці звярнуцца ў Вярхоўны суд.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках