2 траўня 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка з калоніі выклікала Януковіча на дэбаты (Відэа, онлайн)

7

Былая прэм'ер-міністарка Украіны гатовая да публічных дэбатаў з прэзідэнтам Віктарам Януковічам.

Юлія Цімашэнка гатовая абмеркаваць сітуацыю ў краіне ва ўсялякім месцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі «Батькивщина».

«Я звяртаюся да Віктара Януковіча: калі ён хоча публічных дэбатаў - я гатовая да паўнавартаснай дыскусіі аб тактычных і стратэгічных кроках для вывядзення Украіны з крызісу», - заявіла Цімашэнка.

Лідарка партыі падкрэсліла, што для яе гэта ня важна, дзе менавіта і ў якім фармаце будуць праходзіць такія дэбаты і ці будуць яны мець прывязку да выбараў.

«У прыватнасці, дэбаты могуць адбыцца ў рэжыме відэаканферэнцыі, абсталяванне для якой ўстаноўленае ў маёй турэмнай палаце ў шпіталі ў Харкаве», - адзначыла Цімашэнка.

Акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдану пратэсты ўспыхнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках