2 траўня 2024, Чацвер, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя казахскай валюты выклікала паніку ў Кыргызстане

11
Дэвальвацыя казахскай валюты выклікала паніку ў Кыргызстане

Для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку спатрэбілася ўмяшанне Нацыянальнага банка Кыргызстана.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ўстановы Абдыбалы тегін Суеркул на прэс-канферэнцыі ў сераду. Паводле ягоных слоў, Нацбанк у аўторак правёў валютныя інтэрвенцыі на суму $27 млн, тады як за ўвесь 2013 аб'ём інтэрвенцый быў роўны $14.700.000, піша «Інтэрфакс».

У святле падзей у Казахстане нервовая сітуацыя ў Кыргызстане склалася як на міжбанкаўскім рынку, так і на рынку гатовай валюты, адзначыў Абдыбалы тегін Суеркул.

У цэлым, паводле інфармацыі намесніка кіраўніка Нацбанка, у гэтым годзе назіраецца некаторы ціск на валютны рынак, звязаны са замежнымі шокамі - дэвальвацыяй расейскага рубля, а цяпер і казахстанскага тэнге.

Кыргызскі сом за мінулы год патаннеў ў адносінах да даляра ЗША на 3,9 %, а з пачатку 2014 па 11 лютага - яшчэ на 3,9 %.

За апошнія два дні афіцыйны курс сома да тэнге вырас з 0,3286 сома/1 тэнге да 0,277 сома/1 тэнге. Намеснік кіраўніка Нацбанка прагназуе, што бліжэйшым часам карэкцыя курсу будзе працягвацца.

Пры гэтым Цэнтрабанк падкрэслівае, што дэвальвацыя тэнге не павiнна ўплываць на эканамічную сітуацыю ў рэспубліцы, бо ўсе экспартна-імпартныя аперацыі праводзяцца ў далярах ЗША.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках