Экстрэмал без страхоўкі ўзняўся на самую высокую будоўлю свету (Відэа)
35- 12.02.2014, 21:22
- 27,321
Вядомы ў інтэрнэце аматар экстрыму Віталій Раскалаў у сваім блогу падзяліўся заваяваннем чарговага сусветнага гмаху.
Руфэр прабраўся на вяршыню недабудаванай Шанхайскай Вежы вышынёй 650 мэтраў. Хмарачос з'яўляецца самай высокай будоўляй у свеце і стане другім вышынёй жылым будынкам у свеце, саступаючы толькі вядомаму Бурдж-Халіф у ААЭ.
Адметнай рысай заваявання хмарачоса, як піша блогер, стаў нелегальны характар акцыі і адмова ад выкарыстання страхоўкі. Скараць хмарачос праз высокі ўзровень бяспекі давялося ў Кітайскі Новы год.