15 снежня 2024, Нядзеля, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў звярнуўся да прэм'ер-міністра Ізраіля

6

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пракаментаваў скандальную заяву ізраільскага дыпламата.

«Амбасадар Шагал павінен быць неадкладна адкліканы з Беларусі з-за яго непрымальны’ выказванняў пра беларускіх палітвязняў», - напісаў Андрэй Саннікаў у сваім акаўнце ў «Твітэры», звяртаючыся да кіраўніка ўрада Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

Нагадаем, некалькі дзён таму Іосіф Шагал у інтэрв'ю каналу RTVI дазволіў сабе абразлівыя выказванні на адрас беларускіх палітычных вязняў. «З пункту гледжання нашага, яны - крымінальнікі, таму што ў іх ёсць артыкул - за хуліганства, за кіданне камянёў, за прыніжэнне ўладаў ну і гэтак далей», - сказаў ён.

Пазіцыя амбасдара адносна палітвязняў ужо крытыкавалася ў Беларусі. У 2012 годзе падчас прэс-канферэнцыі Іосіф Шагал на пытанне пра палітвязняў у нашай краіне адказаў: «Я - грамадзянін Ізраіля, у нас няма палітвязняў. Што да Беларусі, то я не ведаю, мне трэба пачытаць газеты».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках