17 траўня 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: ЗША не аддадуць Украіну на з'ядзенне Расеі

8
Збігнеў Бжэзінскі: ЗША не аддадуць Украіну на з'ядзенне Расеі

Але ўкраінцы павінны выпрацаваць сумеснае рашэнне для выхаду з крызісу.

Пра гэта заявіў дэпутат ад фракцыі «Батькивщина» Уладзімір Шульга, які нядаўна вярнуўся з ЗША. Там ён прысутнічаў на традыцыйным малітоўным сняданку з удзелам амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы, піша joinfo.com.

Ён лічыць, што амерыканскі палітычны бамонд гатовы актыўна ўплываць на ўкраінскія падзеі. Праўда, у дачыненні да магчымай фінансавай дапамогі Украіне і яе памераў, а таксама пра тое, каго з цяперашніх лідараў апазіцыі яны бачаць кіраўніком усяго пратэстнага руху, амерыканскія палітыкі разважліва замоўчваюць.

Асабліва дэпутат адзначыў меркаванне мастадонта амерыканскага палітыкума, «героя халоднай вайны» і вялікага сябра Украіны Збігнева Бжэзінскага. На думку былога Дарадцы прэзідэнта ЗША па нацбяспецы, аўтара нашумелай кнігі «Вялікая шахматная дошка: панаванне Амерыкі і яе геастратэгічныя імпэратывы», з украінскага крызісу ні адзін з бакоў канфлікту не павінен выйсці ні пераможаным, ні пераможцай.

Збігнеў Бжэзінскі нават вяртанне да парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі не лічыць цяпер асабліва важным. Галоўнае - знайсці кампраміс паміж уладай і апазіцыяй. Інакш - толькі сілавое рашэнне, вынікі якога ні адзін з бакоў прадказаць не зможа. Але гэта адназначна прынясе ўсім шмат гора і крыві.

На думку амерыканскага палітыка, Кіеў у рамках прадастаўленых яму гарантый бяспекі ад 1994 года павінен больш апеляваць да Вашынгтона. Зразумела, калі Масква, на думку апазіцыі, парушае ўзятае на сябе абавязацельства. Нагадаем, што ў 1994 годзе ўзамен на адмову ад ядзернага патэнцыялу, Кіеў, таксама, як і Менск, атрымаў такія гарантыі з боку ЗША і Расеі. На пытанне, як можа паўплываць Амерыка на Расею, Бжэзінскі заўважыў - «фінансамі і санкцыямі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках