17 траўня 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Сотні тысяч украінцаў на Майдане - важкі факт

7
Радаслаў Сікорскі: Сотні тысяч украінцаў на Майдане - важкі факт

Міністр замежных спраў Польшчы мяркуе, што расейская ўлада больш брутальна ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны, чым заходнія дзяржавы.

На ягоную думку, Масква выкарыстоўвае эканамічны ціск, каб прымусіць украінцаў адмовіцца ад еўрапейскай інтэграцыі, піша Цензор.НЕТ.

«Наколькі ведаю, міністр Лаўроў выказвае меркаванне, што не трэба ўмешвацца ва ўнутраныя справы Украіны, каб дазволіць Украіне самой абраць. Мы згодныя з гэтым, але лічым, што больш вялікім ціскам з'яўляецца эканамічны байкот, чым правядзенне перамоваў», - заявіў Радаслаў Сікорскі, каментуючы словы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што Захад нібыта змушае Украіну выбраць інтэграцыю з Еўрапейскім Звязам.

Ён таксама адзначыў, што еўрапейская інтэграцыя ўкраінцаў станоўча паўплывае на таваразварот паміж Украінай і Расеяй, заўважыўшы, што гэта пацвярджае вопыт Польшчы: «Свабодны гандаль не накіраваны супраць каго-небудзь. Дзякуючы сяброўству Польшчы ў ЕЗ, а яшчэ раней дзякуючы дзеянню Пагаднення аб асацыяцыі, наш гандаль з Расеяй павялічыўся, а не зменшыўся. Мы перакананыя, што Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай было б выгадным для расейскай эканомікі».

Ён таксама пракаментаваў выказванне Лаўрова пра акцыі пратэсту ўкраінцаў за еўраінтэграцыю ў апублікаваным сёння ягоным артыкуле ў газеце «Коммерсант». У ім расейскі міністр назваў непрымальным называць «голасам народа меркаванне некалькіх тысяч дэманстрантаў, якія з дапамогай сілы хочуць паўплываць на ўладу»: «Мы ў сваю чаргу мяркуем, што калі на Майдане праеўрапейскія імкненні выказваюць некалькі сотняў тысяч украінцаў - гэта важкі палітычны факт».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках