30 красавiка 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка: Гатовая абмеркаваць з Януковічам умовы адстаўкі

19
Цімашэнка: Гатовая абмеркаваць з Януковічам умовы адстаўкі

Экс-прэм'ерка Украіны адзначыла, што не верыць у магчымасць шчырых перамоваў паміж уладай і апазіцыяй праз несамастойнасць кіраўніцтва краіны.

Юлія Цімашэнка лічыць адзінай магчымай тэмай перамоваў апазіцыі з прэзідэнтам Віктарам Януковічам умовы ягонага будучага адмаўлення ад пасады кіраўніка дзяржавы, паведаміла яна ў інтэрв'ю «Люстэрку тыдня».

«Прастора для кампрамісу можа з'явіцца толькі пад уздзеяннем трох фактараў: сілы народнага паўстання, рэальнасці дзейсных міжнародных санкцый і міжнародных антыкарупцыйных расследаванняў супраць Сям'і або знаходжання формы звароту ў Міжнародны крымінальны суд без ратыфікацыі Рымскага статута», - піша Цімашэнка.

З ейных слоў, для актывізацыі кожнага з гэтых напрамкаў апазіцыя разам з Майданам павінна стварыць групы высокай эфектыўнасці і прамога дзеяння.

«Проста трэба дзейнічаць больш эфектыўна і прафесійна ў плашчыні ўсіх трох фактараў адначасова. І калі Януковіч даспее да пачатку рэальных перамоваў, іх трэба пачаць і хутка завяршыць. Адзіная тэма для перамоваў з ім - гэта ўмовы ягонага адрачэння ад улады і гарантыі абароны ягонай сям'і. Я гатова быць удзельніцай гэтых перамоваў», - падкрэсліла экс-прэм'ерка.

Цімашэнка таксама адзначыла, што не верыць у магчымасць шчырых перамоваў паміж уладай і апазіцыяй па прычыне несамастойнасці ўкраінскага кіраўніцтва.

«Па-першае - перамовы павінны весці людзі, якія самастойна прымаюць пастановы і могуць іх рэалізаваць; па-другое, перамовы павінны весці людзі, якія выразна ўсведамляюць мэту перамоваў, і апошні, трэці, складнік - гэта існаванне хоць бы гіпатэтычнай мінімальнай сумленнай прасторы для дасягнення кампрамісу. Ніводнай з пералічаных умоў не існуе», - мяркуе Цімашэнка.

З ейных слоў, Януковіч ужо не мае свабоды прымаць самастойныя пастановы ў перамовах з апазіцыяй: «Пасля адмовы ад падпісання Дамовы з ЕЗ, прыняцця палітычнай цаны на газ і атрымання першага фінансавага траншу ад Расеі ён страціў суб'ектнасць у перамовах з міжнароднай супольнасцю і ўласным народам. І ягоная апошняя паездка ў Сочы гэты выразна даказвае».

«Таму, калі апазіцыя і лідары заходняга свету вядуць перамовы з Януковічам, яны павінны разумець, што ў рэчаіснасці вядуць перамовы з Уладзімірам Пуціным праз не вельмі кваліфікаванага пасярэдніка», - адзначыла Цімашэнка.

Напярэдадні ўкраінскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што кіраўнік АП Андрэй Клюеў на мінулым тыдні ў Харкаве абмеркаваў з Юліяй Цімашэнкай шляхі выхаду з палітычнага крызісу, у прыватнасці, стварэнне парламенцкай кааліцыі ПР і «Бацькаўшчына». У сваю чаргу, прэс-сакратар кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Клюева Арцём Пятрэнка абверг інфармацыю пра тое, што ягоны начальнік правёў перамовы з Цімашэнкай. Факт такой сустрэчы таксама абверг абаронца экс-прэм'еркі Аляксандр Плахатнюк.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках