17 траўня 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане затрыманы экс-міністр МУС

5
У Казахстане затрыманы экс-міністр МУС
ЕРЛАН ТУРГУМБАЕЎ

Праз пратэсты ў 2022 годзе.

У Казахстане затрыманы былы міністр унутраных спраў краіны Ерлан Тургумбаеў. Пра гэта паведамляе раніцай у аўторак, 30 красавіка, прэс-служба Генпракуратуры РК з указаннем, што затрыманне было праведзенае 29 красавіка ў рамках "расследавання крымінальных спраў, звязаных са студзеньскімі падзеямі 2022 года", піша "Нямецкая хваля".

Тлумачыцца, што Тургумбаева падазраюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, што прывяло да цяжкіх наступстваў. Іншыя звесткі дасудовага расследавання пракуратура выдаваць не стала, спаслаўшыся на тое, што «ў крымінальнай справе ёсць звесткі, якія маюць дзяржаўныя сакрэты».

Пратэсты ў Казахстане ў студзені 2022 года

У пачатку 2022 года ў горадзе Жанаазен на паўднёвым захадзе Казахстана пачаліся мітынгі супраць падвышэння коштаў на газ. Акцыі супраць падвышэння коштаў на блакітнае паліва прайшлі таксама ў некалькіх сёлах Мангістаўскай вобласці, да якой належыць і Жанаазен.

Неўзабаве выступы перараслі ў масавыя пратэсты па ўсёй краіне з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі. У некаторых рэгіёнах у ноч на 5 студзеня пачаліся пагромы, напады на адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні паліцыі, крамфы. Мацней за іншых пацярпеў самы буйны горад Казахстана - Алматы.

Са звестак уладаў, падчас беспарадкаў загінулі 225 чалавек, у тым ліку 19 прадстаўнікоў праваахоўных органаў, пацярпелі больш за 4 500 чалавек. Толькі ў былой сталіцы ў сувязі з пратэстамі і беспарадкамі былі затрыманы больш за 2 700 чалавек. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адправіў урад у адстаўку і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. 6 студзеня ў Казахстан на ягоную просьбу прыбыў узброены кантынгент для дапамогі "ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы". У сярэдзіне студзеня падраздзяленні сіл Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы пакінулі Казахстан.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках