30 красавiка 2024, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ала Цупер абвясціла аб завяршэнні кар'еры

16
Ала Цупер абвясціла аб завяршэнні кар'еры

Алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Ала Цупер адразу пасля завяршэння спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы абвясціла аб завяршэнні кар'еры.

Пра гэта паведаміла прэс-аташэ НАК Беларусі Анастасія Марыніна, паведамляе «Інтэрфакс».

Алімпіяда ў Сочы стала для Алы Цупер пятай у кар'еры. Акрамя таго, беларуска ўжо стала самай узроставай медалісткай ва ўсіх відах фрыстайла за ўсю гісторыю Алімпійскіх гульняў. У дзень атрымання алімпійскага «золата» ёй было 34 гады і 304 дні.

Ала Цупер здабыла для Беларусі трэцяе «золата» Гульняў-2014. 14 лютага яна стала алімпійскай чэмпіёнкай у лыжнай акрабатыцы. Раней двойчы на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падымалася беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, якой не было роўных у гонцы пераследу і індывідуальнай гонцы.

Беларусь займае 7-е месца ў медалёвым заліку Гульняў.

Алімпійскія гульні ў Сочы будуць доўжыцца да 23 лютага.

Фота: news.liga.net

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках