21 траўня 2024, aўторак, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фрыстайлістка Ала Цупер здабыла «золата» Алімпіяды

96
Фрыстайлістка Ала Цупер здабыла «золата» Алімпіяды

Беларуска перамагла ў спаборніцтвах у лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе ў Сочы.

Гэта першы алімпійскі медаль у гісторыі беларускага жаночага фрыстайла, піша БелаПАН.

У кваліфікацыі Ала Цупер выступіла не вельмі ўдала і набрала за першы скачок толькі 66,15 бала (14-вынік). У другой кваліфікацыйнай сесіі вынік стаўся лепшым - 77,52, што дазволіла ёй папасці ў фінальны тузін.

Фінал у акрабатыцы паводле новых правілаў складаецца з трох сесій. У першай з 12 удзельніц адбіраюцца восем лепшых, у другой - чацвёра з васьмі, у трэцяй - сярод чатырох спартоўцаў разыгрываюцца медалі.

У першым фінале беларуская фрыстайлістка атрымала за свой скачок самую высокую ацэнку сярод тузіна удзельніц - 99,18 бала. У другім стала чацвёртай - 88,50 бала, а ў вырашальнай сесіі яе скачок быў ацэнены 98,01 бала. Пры гэтым Ала Цупер аказалася адзінай з чацвёркі фіналістак, хто пры прызямленні не дапусціў памылку.

Срэбным прызёрам стала кітаянка Сю Ментаа, «бронза» ў алімпійскай чэмпіёнкі Ванкувера аўстралійкі Лідзіі Ласіла.

Фота: sportime.by

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках