21 траўня 2024, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: Гэтая мара можа працягвацца яшчэ і яшчэ

39
Дар'я Домрачава: Гэтая мара можа працягвацца яшчэ і яшчэ

Беларуская біятланістка падзялілася пачуццямі пасля перамогі ў індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Сочы.

Адно з першых інтэрв'ю Дар'я Домрачава дала ў эфіры тэлеканала «Расея 1», піша sports.ru.

- Не думала аб тым, што бегла пад 13 нумарам, як учора Мартэн Фуркад?

- Так, нехта з каманды нават сказаў: «Фуркад перамог, значыць, ты таксама павінна».

- Што самае галоўнае на Алімпіядзе: падрыхтоўка або псіхалогія?

- У біятлоне шмат нюансаў, вынік залежыць ад шматлікіх складнікаў. У першую чаргу гэта, вядома ж, добрая падрыхтоўка. У апошні месяц перад Гульнямі важна захаваць форму, захаваць здароўе. Я нават ахвяравала цырымоніяй адкрыцця, каб трохі падстрахавацца і не падчапіць інфекцыю.

Вядома, у апошні месяц важна падрыхтаваць сябе маральна да магчымасці добра выступіць. Вялікі ўнёсак у вынік робіць падрыхтоўка лыжаў і праца сэрвіснай брыгады, тым больш тут, у складаных умовах надвор'я, калі мы выпрабоўваем лыжы пры адной тэмпературы, а бегчы прыходзіцца пры іншай. Яны з гэтым спраўляюцца, малайцы.

- Што адчувае чалавек, у якога стала на адну мару менш?

- Алімпійскай чэмпіёнкай можна быць аднаразовай, шматразовай...Гэтая мара можа працягвацца яшчэ і яшчэ.

Фота: RIA Novosti

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках