30 красавiка 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ала Цупер: Я наважыла рызыкнуць, і гэта апраўдалася

12
Ала Цупер: Я наважыла рызыкнуць, і гэта апраўдалася

Да першага ў сваёй кар'еры залатога медаля беларуская фрыстайлістка ішла 22 гады.

«Пакуль яшчэ не паспела ўсвядоміць, што я здзейсніла», - так пракамэнтавала першае месца на Алімпіядзе ў Сочах Ала Цупер.

Словы спартоўкі падае прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

«Гэты медаль прысвячаю ўсім, хто мяне падтрымліваў: маёй сям'і, сябрам, усёй Беларусі, - сказала яна. - У фінале трэцім скачком у мяне быў «фул-фул-фул». Яго выконвала на снег другім разам у жыцці. Першы быў учора на трэнінгу. Наважыла рызыкнуць, і гэты апраўдалася. Да гэтага залатога медаля ішла 22 гады, менавіта тады ўпершыню стала займацца ў спаровай сэкцыі. Не шкадую ні пра адзін дзень, які аддала спорту. І асабліва ўсвядоміла гэта, калі стала алімпійскай чэмпіёнкай. Вялікі дзякуй усім трэнерам і ўсім заўзятарам. Вялікае вітанне ў Беларусь!»

Нагадаем, беларуска ўчора здабыла «золата» Алімпіяды на спаборніцтвах у акрабатыцы.

У першым фінале яна атрымала за свой скачок самую высокую ацэнку сярод тузіна ўдзельніц - 99,18 бала. У другім стала чацвёртай - 88,50 бала, а ў вызначальнай сэсіі ейны скачок быў ацэнены 98,01 бала. Пры гэтым Ала Цупер сталася адзінай з чацвёркі фіналістаў, хто пры прызямленні не дапусціў памылку.

Фота: naviny.by

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках