30 красавiка 2024, aўторак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея разлічвае на правядзенне летняй Алімпіяды-2024

43
Расея разлічвае на правядзенне летняй Алімпіяды-2024

Губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка не выключае, што горад будзе змагацца за правядзенне летняй Алімпіяды 2024 або наступных Гульняў.

«Такія думкі ёсць», - сказаў губернатар у суботу журналістам у Сочы, адказваючы на пытанне пра перспектывы правядзення Алімпіяды ў Санкт-Пецярбургу, піша «Інтэрфакс».

З ягоных слоў, у горада «ёсць жаданне і магчымасці». Але «трэба замахвацца на 2024» або наступныя Гульні.

На думку Палтаўчанкі, у Санкт-Пецярбурга «ёсць сур'ёзныя падставы, каб гэтае пытанне (правядзенне Алімпіяды) ўважліва разглядаць».

«У горадзе ёсць шмат інфраструктуры для правядзення летняй Алімпіяды, таму не прыйдзецца ўкладваць сур'ёзных рэсурсаў», - растлумачыў ён.

Палтаўчанка адзначыў, што цяпер у паўночнай сталіцы 6,5 тысяч спартовых аб'ектаў, сярод іх, напрыклад, велатрэк алімпійскага ўзроўню, а футбольны стадыён «Зеніт» будзе гатовы да 2016 года.

«Расейскі Алімпійскі камітэт з'явіўся менавіта ў Санкт-Пецярбургу ў 1911 годзе, ураджэнцы горада заваявалі 136 залатых алімпійскіх медалёў», - нагадаў ён.

Аднак Палтаўчанка мяркуе, што пастанова аб удзеле Санкт-Пецярбурга ў конкурсе на права прыняць Гульні павінна прымацца пасля сур'ёзнага абмеркавання як з удзелам кіраўніцтва краіны, так і жыхарамі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках