11 траўня 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане затрыманыя ўдзельніцы пратэсту з трусамі на галаве

34
У Казахстане затрыманыя ўдзельніцы пратэсту з трусамі на галаве

Карункавыя трусы забароненыя для ўвозу ў Мытны саюз.

У Казахстане ранкам 16 лютага аднавіліся выступы супраць дэвальвацыі тэнге.

Паліцыя зноў затрымлівала людзей, але ўжо не за палітычныя лозунгі.

Паводле паведамленняў блогераў з Алма-Аты, большасць актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту былі затрыманыя яшчэ напярэдадні, а таму на мітынгу ў цэнтры горада ягоныя ўдзельнікі вылучалі зусім іншыя патрабаванні. Некалькі жанчын надзелі на галаву карункавыя трусы, выступаючы супраць забароны гэтага элемента адзення, паведамляе РБК.

Мясцовая паліцыя, сцягнутая ў цэнтр Алма-Аты, не стала разганяць мітынг, колькасць якога дасягнула 50 чалавек, але затрымала жанчын з трусамі на галаве. Пры гэтым супрацоўнікі правапарадку не патлумачылі сваіх дзеянняў.

Карункавыя трусы будуць забароненыя да ўвозу на тэрыторыю Казахстана ўжо гэтым летам, паколькі яны не адпавядаюць тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза.

Напярэдадні некалькі соцень чалавек выйшлі ў цэнтр Алма-Аты, выступаючы супраць дэвальвацыі тэнге (за адзін дзень курс казахстанскай валюты ў дачыненні да даляра знізіўся на 20%). Мітынгоўцы дайшлі да будынка гарадской адміністрацыі, дзе іх заблакавалі паліцэйскія і байцы СОБРу. Пасля гэтага некалькі дзясяткаў найбольш актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту былі затрыманыя.

Урад Казахстана патлумачыў дэвальвацыю складанай сітуацыяй на сусветных фінансавых рынках і няўстойлівым курсам расейскага рубля.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках