17 траўня 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко: Якія могуць быць перамовы, пакуль льецца кроў?

22
Клічко: Якія могуць быць перамовы, пакуль льецца кроў?

Перамовы Януковіча з лідарамі апазіцыі праваліліся.

Кіраўнік Украіны не здольны рэальна ацэньваць тое, што адбываецца ў краіне. Ён заявіў лідарам апазіцыі, што людзі на Майдане павінны спыніць супрацьстаянне і разысціся па дамах. Пра гэта заявіў лідар УДАРу Віталь Клічко пасля перамоваў з Януковічам у Адміністрацыі Прэзідэнта.

«Януковіч абсалютна неадэкватна рэагуе на сітуацыю. Усё, пра што ён казаў - гэта пра тое, каб лідары апазіцыі заклікалі людзей на Майдане спыніць супрацьстаянне і cкласці зброю. Незразумела, што за зброю ён меў на ўвазе, калі ў цэнтры Кіева сілавікі жорстка расстрэльваюць мітынгоўцаў, - адзначыў Клічко. - Я лічу, што ўлада павінна неадкладна адвесці сілавікоў і спыніць крывавае супрацьстаянне, таму што гінуць людзі. І я сказаў пра гэта Януковічу. Пакуль льецца кроў, якія могуць быць перамовы? Але, на жаль, разумення сітуацыі ў яго няма», - сказаў Віталь Клічко.

З Адміністрацыі Прэзідэнта лідар УДАРу паехаў на Майдан.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках