Віцэ-прэм'ер Расеі заўтра прыедзе ва Украіну
56- 19.02.2014, 20:45
- 18,556
Дзмітрый Рагозін 20 лютага наведае Кіеў.
У Міністэрстве замежных спраў Расеі паведамілі пра візіт віцэ-прэм'ер- міністра РФ Дзмітрыя Рагозіна ў Кіеў 20 лютага. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Рыгор Карасін пасля перамоваў МЗС Украіны ў рамках свайго візіту ў Кіеў, піша segodnya.ua.
«Мы абмеркавалі графік двухстаронніх палітычных кантактаў, якія заўсёды даюць адпаведны імпульс двухстароннім стасункам, і на ўзроўні кіраўніцтва нашых краін і на ўзроўні эканамічных устаноў. Напрыклад, заўтра сюды прыбывае віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін», - сказаў Карасін.
Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС Украіны Леанід Кажара правёў сустрэчу з замежнымі пасламі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў нашай краіне.