«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе ў новым фармаце
9- 28.02.2014, 17:41
- 16,083
У 2014 годзе плануецца змяніць фармат правядзення конкурсаў на «Славянскім базары ў Віцебску».
Пра гэта было абвешчана на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», якое прайшло 28 лютага пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Фестываль пройдзе з 10 па 14 ліпеня. У якасці асноўных мерапрыемстваў запланаваныя гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, ХХIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, XII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс.
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія створыць адмысловы тэлевізійны праект па правядзенні нацыянальных адборачных тураў да міжнародных конкурсаў выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", падрыхтоўцы пераможцаў адборачных тураў да конкурсаў (уключаючы правядзенне дзённікаў).