17 траўня 2024, Пятніца, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны архітэктар Менска раскрытыкаваў дом Чыжа

36
Галоўны архітэктар Менска раскрытыкаваў дом Чыжа

Мікалай Уласюк лічыць, што вышыннае будаўніцтва не павінна весціся ў гістарычным цэнтры Менска.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.

«Сёння вельмі важна зразумець, як мы хочам развіваць вышыннае будаўніцтва ў сталіцы, - адзначыў Мікалай Уласюк. - У нас ёсць Менск-Сіці, ёсць тэрыторыя аэрапорта. Калі ласка, давайце ўсё вышыннае будаўніцтва перанясем туды. Тады ў нас сфармуецца выдатны бізнес-цэнтр».

«Да гістарычнага цэнтра ў мяне такі падыход - трэба прывесці ў парадак тое, што ёсць. І так у параўнанні з Гродна, Пінскам, гістарычнай забудовы тут амаль не засталося. Давайце зберажом тое, што ёсць, - маштаб, сілуэт Верхняга горада. Давайце аб'яднаем пешаходнымі сувязямі Верхні і Ніжні горад, каб было можна нармальна перасоўвацца і хуткасныя транспартныя артэрыі не перасякалі цэнтр горада», - працягвае Уласюк.

Паводле яго слоў, вышынная забудова можа быць, але яна павінна праходзіць уздоўж асноўных магістраляў. Напрыклад, праспект Дзяржынскага і Пераможцаў, «там можна выдатна выбудоўваць дамінанты з рытмам і крокам».

У якасці самага няўдалага прыкладу новабудоўляў у цэнтры Менска ён назваў жылы комплекс «Ля Траецкага».

«Возьмем, напрыклад, вышынныя дамы ў цэнтры - жылы комплекс «Ля Траецкага» і на праспекце. Да апошняга ў мяне менш нараканняў, паколькі гэта будынак шкляны і там менш дэталяў, менш дэкору, які не спрачаецца з гістарычнай забудовай. Проста гэта люстраны паралелепіпед, які адлюстроўвае неба. Гэта фонавая забудова, якая не прыцягвае ўвагу. Што тычыцца дома «Ля Траецкага», то ён сваім маштабам задушыў усе прадмесці. Кантэкст месца не ўлічаны», - сказаў Мікалай Уласюк.

Адзначым, што будынак у Траецкім прадмесці, пабудаваны лукашэнкаўскім алігархам Юрыем Чыжом, неаднаразова падвяргаўся крытыке архітэктараў і экспертаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках