18 траўня 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Харлей» Папы Рымскага прададзены за чвэрць мільёна еўра

3
«Харлей» Папы Рымскага прададзены за чвэрць мільёна еўра

Матацыкл Harley Davidson, які належыць папу Рымскаму Францішку, быў прададзены з аўкцыёну Bonhams у Парыжы за 241,5 тысячы еўра.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Рынкавы кошт мадэлі Harley Davidson Dyna Super Glide складае 12-15 тысяч еўра. Атрыманыя ад яго продажу грошы пойдуць на дабрачыннасць: з іх дапамогай арганізацыя Caritas Roma мае намер рэканструяваць ядальню ды інтэрнат для бедных на рымскім вакзале Тэрміні, піша Lenta.ru.

Скураная байкерская куртка, што таксама належала Папу, была прададзеная за 57,5 тысячы еўра.

Два матацыклы і куртка былі падораныя Францішку ў чэрвені 2013 года, калі кампанія Harley Davidson святкавала 110-годдзе з дня свайго заснавання. Папа ні разу не катаўся на выстаўленым на аўкцыён «Харлеі», аднак пакінуў свой аўтограф на бензабаку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках