«Ляпіс Трубяцкі» спыняе сваё існаванне (Відэа)
49- 17.03.2014, 12:31
- 100,121
Лідар «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок абвясціў аб роспуску гурта.
Пра гэта паведамляецца на сайце гурта.
1 верасня 2014 года калектыў афіцыйна спыніць сваё існаванне.
Нагадаем, гурт «Ляпіс Трубяцкі» забаронены ў Беларусі. Яго лідар Сяргей Міхалок доўгі час не мог вярнуцца на радзіму з-за крытыкі ўладаў.