Украіна адклікае амбасадара з Расеі
13- 17.03.2014, 17:45
- 25,598
Украінскі бок адклікае для кансультацый амбасадара Украіны ў Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Ельчанку.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Украіны.
«У сувязі з сітуацыяй вакол Аўтаномнай Рэспублікі Крым і неабходнасцю абмеркавання некаторых яе міжнародных аспектаў украінскі бок адклікае для кансультацый амбасадара Украіны ў Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Ельчанку», - гаворыцца ў паведамленні.
23 лютага Расейская Федэрацыя выклікала свайго амбасадара ва Украіне Міхаіла Зурабава ў Маскву для кансультацый, перадае РБК.
«У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне і неабходнасцю ўсебаковага аналізу становішча, якое склалося, прынятае рашэнне аб выкліку на кансультацыі ў Маскву амбасадара Расейскай Федэрацыі ва Украіне М.Ю. Зурабава», - гаварылася ў паведамленні МЗС РФ.
Фота: zn.ua