Фотафакт: адзінота Расеі
75- 20.03.2014, 8:25
- 102,990
Лепшы сімвал становішча, у якім апынулася Масква пасля анэксіі Крыма.
Фотаздымак прадстаўніка Расеі пры ААН Чуркіна, які сядзіць у адзіноце сярод пустых крэслаў, паказвае стаўленне да яе ў свеце, дзе ніхто не хоча падтрымліваць агрэсіўную палітыку. Здымак апублікавала ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Таццяна Елавая.
19 сакавіка на Радзе Бяспекі ААН прадстаўнікі ўсіх краін-удзельніц асудзілі далучэнне Крыма да Расеі.
Чуркін у сваім выступленні заявіў, што рэферэндум у Крыме прайшоў у адпаведнасці з заканадаўчымі нормамі і крымчане рэалізавалі сваё права на самавызначэнне. У адказ амерыканскі прадстаўнік Саманта Пауэр параўнала анэксію Крыма з крадзяжом, і сказала, што, мяркуючы па сцвярджэннях Чуркіна, у яго больш багатая фантазія, чым у Талстога і Чэхава.