Менскі заапарк папоўніцца малпамі з Расеі
78- 20.03.2014, 9:50
- 16,611
Калінінградскі заапарк адпраўляе ў Менск нязгодлівых малпаў.
Двухгадавалы самец макакі Екі не змог ўжыцца са сваімі суродзічамі. Зграя яго не прыняла, таму што гэтая малпа адрозніваецца сварлівым і задзірлівым характарам. Аднак, нягледзячы на такія непахвальныя характарыстыкі, Екі лічыцца ўлюбёнцам публікі. Любяць яго і супрацоўнікі заапарка, піша сайт «Русский запад».
Зрэшты, з ад'ездам Екі папуляцыя макак у Калінінградзе, не збяднее. У заапарку застаюцца яшчэ пяць малпаў гэтай пароды. Больш за тое, паўтарагадовая самка ў хуткім часе абзавядзецца жаніхом.
Калобус Цібул вымушаны пакінуць Калінінградскі заапарк у мэтах прафілактыкі. Супрацоўнікі асцерагаюцца, што яго знаходжанне ў вальеры прывядзе да абвастрэння барацьбы паміж дамінантнымі самцамі гэтай пароды. Пасля яго ад'езду ў Калінінградзе застанецца яшчэ 11 калобусаў.